CNN: Падчас візіту Байдэна ў Кіеў Расея выпрабоўвала міжкантынентальную ракету. Няўдала


Амерыканскае выданне CNN са спасылкай на свае крыніцы паведаміла, што падчас візіту прэзідэнта Джо Байдэна ў Кіеў 20 лютага Расея правяла выпрабавальны запуск міжкантынентальнай балістычнай ракеты «Сармат».

Ракета «Сармат».
Фота: Mil.ru

Крыніцы CNN сказалі, што Расея загадзя апавясціла ЗША пра выпрабаванні, але яны, «падобна, праваліліся».

«Расея ўжо праводзіла паспяховыя выпрабаванні гэтай ракеты, і калі б атрымалася і гэта, то, на думку амерыканскіх афіцыйных асобаў, прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін падкрэсліў бы гэта ў звароце да Федэральнага сходу ў аўторак», – піша CNN.

Тым часам Пуцін у звароце заявіў, што прыпыняе дзеянне дамовы з ЗША пра ўзаемны кантролі над ядравай зброяй – Дамовы аб стратэгічных наступальных узбраеннях.

Каментар
Які мэсэдж Захаду атрымаўся ў прамове Пуціна перад Федэральным Сходам? Каментуе Фрыдман
2023.02.21 19:58

Гісторык і палітычны аглядальнік Аляксандр Фрыдман лічыць, што такая заява наўрад ці кагосьці спужае, бо яна была прадказальнай. Ëн тлумачыць «Белсату»: яна была заключаная ў 2011 годзе, працягнутая ў 2021-м на 5 гадоў, то бок скончылася б у 2026-м. А яшчэ ў 2021 годзе і асабліва пасля пачатку поўнамаштабнай вайны ў 2022-м тэндэнцыі паказвалі, што дамова працягнутая не будзе.

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў