Сяргей Міхалок хутка вернецца з новым праектам


Сяргей Міхалок вяртаецца з новым праектам. Як стала вядома парталу Tuzin.Fm, музыка ўжо зняў кліп і запланаваў канцэрт, які адбудзецца восенню ў Вільні. Аднак пакуль усё хаваюць ў сакрэце.

{movie}Сяргей Міхалок хутка вернецца з новым праектам|right|18156{/movie}

Учора «Ляпіс Трубяцкі» даў свой апошні ў гісторыі канцэрт, адбылося гэта ў піцерскім клубе «А2». Гурт выканаў дадзенае праваахоўнікам абяцанне не спяваць гэтак званага гімну ўкраінскага Майдану «Воіны святла», аднак за музыкаў гэта зрабілі гледачы.

Іншыя тэмы: У пабе «Графіці» правялі «Woodstock» у барным фармаце. Гурт «Мутнаевока» даў сольны канцэрт і паабяцаў новыя эксперыменты дзеля народу. У Гомель прыехала выстава шакаладу «Nicolya».

Адэля Дубавец, «Навіны культуры»

Глядзі таксама
Каментары