Бранзалет, што прыглядзіць за падлеткам на імпрэзе


Незвычайны канцэпт пад назваю “Vive” прапанавала група студэнтаў з Вашынгтону. Паводле іхнай задумы, адмысловы бранзалет, які неабходна надзець на імпрэзу, не дасць маладой асобе перабраць з алкаголем і тым самым зменшыць верагоднасць сексуальнага гвалту нападпітку.

{movie}Бранзалет, што прыглядзіць за падлеткам на імпрэзе (Dэвайс)|right|17677{/movie}
Прылада прадугледжвае выкарыстанне чуйнікаў узроўню алкаголю, абязводжвання арганізму і акселерометра, якія падкажуць змены ў паводзінах уладальніка. Пасля атрымання гэтага сігналу смартфон, які звязаны з бранзалетам праз блютус, згенеруе адпаведнае паведамленне ў сацыяльныя сеткі. Пасля чаго, на думку студэнтаў, мусіць з’явіцца дапамога. Канцэпт стаў пераможцам у намінацыі “Найлепшы канцэпт-прадукт” у конкурсе ад кампаніі “Microsoft” сярод розных праектаў студэнтаў факультэтаў дызайну “Экспа 2014”.

Іншыя тэмы ў праграме «Dевайс»:

– акумулятар з падвойнаю ёмістасцю;
– галаграфічны тэлевізар;
– хатнія макароны;
– «CUBII» – офісны трэнер;
– аўта з басейнам.

Кірыл Смяглікаў, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары