Сярод гасцей літаратуравед Адам Мальдзіс і амбасадар Беларусі ў Францыі Павел Латушка.
Праграму міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Культурная спадчына роду Агінскіх і яе значэнне для сучаснага развіцця грамадства» можна спампаваць тут >>>
Канферэнцыя пройдзе ў Маладзечанскім музычным каледжы імя Міхала Клеафаса Агінскага (вул. Вялікі Гасцінец, 52).
На канферэнцыі прагучаць даклады навукоўцаў з Беларусі, Літвы, Польшчы, Расеі, Украіны.
Канферэнцыю арганізавалі па ініцыятыве Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэту культуры і мастацтваў, Маладзечанскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М. К. Агінскага і Мясцовага дабрачыннага фонду «Спадчына Міхала Клеафаса Агінскага» пры падтрымцы Менаблвыканкаму, грамадскага аб’яднання «Беларускі фонд культуры» ды мясцовых уладаў.
У гэтым годзе адзначаецца 250-годдзе з дня нараджэння Міхала Клеафаса Агінскага.[vc_row][vc_column][vc_video link=”https://www.youtube.com/watch?v=tZWvPQ4v2bA”][/vc_column][/vc_row]ЮВ, belsat.eu, паводле rh.by