Кіраўнік МЗС Польшчы абмеркаваў з еўрадэпутатамі вызваленне палітвязняў у Беларусі


Падчас сустрэчы 21 снежня з дэлегацыяй Еўрапейскага парламенту ў сувязях з Беларуссю міністр замежных справаў Польшчы Радослаў Сікорскі абмеркаваў, сярод іншага падтрыманне Беларусі на міжнароднай арэне, а таксама пытанні, звязаных з абаронай правоў чалавека, паведамілі ў польскім МЗС.

Радаслаў Сікорскі прыняў у Міністэрстве замежных спраў дэлегацыю Еўрапарламенту ў сувязях з Беларуссю. Варшава, 21 снежня 2023 года.
Фота: Ministerstwo Spraw Zagranicznych RP / Twitter

«Удзельнікі сустрэчы падкрэслілі намаганні Польшчы на захаванне пытання Беларусі ў міжнародным парадку дня, а таксама на падтрыманне прадстаўнікоў беларускіх дэмакратычных сілаў у выгнанні і сябраў беларускай грамадзянскай супольнасці ў краіне. Звернутая ўвага на дзеянні польскіх дыпламатычных службаў па вызваленні Анджэя Пачобута, які знаходзіцца ў турме ўжо 1000 дзён», – гаворыцца ў прэс-рэлізе польскага МЗС.

Як было падкрэслена, дыскусія таксама стала магчымасцю падкрэсліць неабходнасць большай актыўнасці для вызвалення беларускіх палітвязняў і падтрыманне іх сем’яў, каб не дапусціць далейшага пашырэння сферы ўплыву РФ на тэрыторыі Беларусі.

Агляд
Прапаноўваў Лукашэнку ўгоду, узяў шэфства над Ціханоўскім. Радослаў Сікорскі вярнуўся ў МЗС Польшчы
2023.12.13 15:03

‍Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў