У трох раёнах Гомельскай вобласці часова абмежавалі ўезд у памежную паласу


Савет Міністраў пастанавіў часова абмежаваць уезд у памежную паласу трох раёнаў Гомельскай вобласці: Лоеўскага, Брагінскага і Хойніцкага. Адпаведная пастанова «Аб мерах памежнай бяспекі» 21 снежня апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Украінска-беларуская мяжа на захадзе Украіны.
Фота: Белсат

Дазвол на ўезд у памежную паласу ў вызначаных раёнах маюць фізічныя асобы, якія выконваюць працоўныя (службовыя) абавязкі, жывуць там або ідуць да блізкіх сваякоў. У выключных выпадках такі дазвол можа даць старшыня Дзяржаўнага памежнага камітэту або ўпаўнаважаная ім службовая асоба.

Прычына абмежаванняў не тлумачыцца.

Раней тэлеграм-канал «Беларускі Гаюн» паведамляў пра перамяшчэнне расейскай вайсковай тэхнікі да беларускай мяжы з Украінай.

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў