«Санта» аддасць былыя крамы «Віталюру» іншым гандлёвым сеткам


Прыгоды крамаў, якія раней працавалі пад брэндам «Віталюр», не канчаюцца: у пачатку года яны перайшлі кампаніі «Санта», а цяпер шукаюць новых уладальнікаў, піша «Office Life».

Крамы «Віталюр» пераходзяць у арэнду «Санта Рытэйл», але захоўваюць элементы райнешага брэнду.
Фота: «Office Life» / officelife.media

«Віталюр» зазнаў праблемы летась праз дэбіторскую запазычанасць перад дастаўцамі. Тады было вырашана перадаць амаль усе крамы кампаніі рытэйлеру «Санта». Цяпер жа гэтыя памяшканні шукаюць новых уладальнікаў.

«Мы выкупілі гандлёвае абсталяванне, тавар і падтрымалі «Віталюр» фінансава. Гэта дазволіла не толькі захаваць самае важнае – персанал і пакупнікоў, але і дапамагчы «Віталюру» разлічвацца з дзяржаваю, супрацоўнікамі і дастаўцамі, захаваць сваю плацежаздольнасць. Цяпер надышоў час рухацца далей», – паведамілі прадстаўнікі «Санты».

Разбор
Гандлёвая сетка ў арэнду. «Санта» паглынае «Віталюр»
2023.01.20 08:30

Як адзначыў гендырэктар «Віталюру» Віталь Яцук, частку крамаў «Санта» атрымала часова – такія былі дамоўленасці:

«Гэта датычыцца буйных гандлёвых аб’ектаў, бо для «Санты» не характэрны такі. У выніку ў сярэдзіне лета мы зладзілі перамовы, і зараз размова ідзе аб перадаванні прыкладна 20 гандлёвых абʼектаў. Але іх колькасць можа вырасці».

У пачатку года, калі патрабавалася перадаць у арэнду і захаваць 81 краму, – гэта была складаная ўгода, ажыццявіць якую пастанавілі з адным гульцом, патлумачыў топ-менеджар.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Крама сеткі «Санта». Белаазёрск, Беларусь. 29 траўня 2020 года.
Фота: Santa.by

Частку былых крамаў «Віталюру» перададуць сетцы «Green» (плануецца восем), чатыры крамы – «Суседзям» і дзве – «Гіпа». Акрамя таго, ідуць перамовы яшчэ з двума гандлёвымі сеткамі.

Гандлёвае абсталяванне, што было ў крамах «Віталюр», зараз належыць «Санце». Звычайна яго купляе тая сетка, якая арандуе гандлёвы абʼект.

Па словах Віталя Яцука, запазычанасць «Віталюру» перад беларускімі дастаўцамі ў памеры 100 млн рублёў ужо амаль пагашаная.

Аналітыка
Сілавікі супраць гандлю. Хто ў беларускім рытэйле правініўся, «зажэрся» і «страх згубіў»
2023.03.02 07:08

Сцяпан Кубік belsat.eu

Стужка навінаў