У аварыі пад Смалявічамі загінула маленькая дзяўчынка


Смяротная аварыя здарылася ў пятніцу 20 кастрычніка ў Смалявіцкім раёне. У машыне знаходзіліся муж з жонкай і маленькай дачкой 2020 года нараджэння, піша «Минская правда» са спасылкай на ДАІ.

Смяротная аварыя ў Смалявіцкім раёне. Крыніца: mlyn.by

У электрамабілі «Volkswagen», які ехаў у напрамку вёскі Аколіца, знаходзіліся сям’я з дзіцем. За рулём машыны быў бацька. Паведамляецца, што ў момант аварыі ішоў дождж і паводле інфармацыі ДАІ, на закругленні дарогі «кіроўца няправільна абраў хуткасць і не ўлічыў пагодныя і метэаралагічныя ўмовы». Аўтамабіль пайшоў у намець, зʼехаў на штучнае ўзвышша і перакуліўся.

Пацярпелых даставілі ў шпіталь, аднак выратаваць жыццё дзіцяці лекарам не ўдалося – дзяўчынка памерла. Бацькі атрымалі цялесныя пашкоджанні – яны жывыя і адносна здаровыя.

Па непацверджаных пакуль звестках, дзяўчынка знаходзілася ў дзіцячым крэсле, аднак не была прышпіленая рамянямі бяспекі.

Смяротная аварыя ў Смалявіцкім раёне. Крыніца: mlyn.by
Смяротная аварыя ў Смалявіцкім раёне. Крыніца: mlyn.by

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў