У Івацэвіцкім раёне ўвечары 20 кастрычніка пад коламі цягніка загінула 61-гадовая жыхарка Баранавічаў. Трагедыя адбылася на прыпыначным пункце «Боркі», паведамляе Следчы камітэт.
Што стала прычынай трагедыі не называецца.
Следчы са спецыялістамі УДКСЭ па Берасцейскай вобласці правялі агляд месца здарэння. Зафіксавана следавая карціна, апытаны відавочцы, назначана судова-медыцынская экспертыза.
Абставіны здарэння будзе ўстанаўліваць Івацэвіцкі раённы аддзел Следчага камітэту ў ходзе праверкі.
Алена Рувіна belsat.eu