Адкрыта рэгістрацыя на хакатон digital-рашэнняў для беларускай культуры


Кам’юніці культурніцкіх дзеячаў і айцішнікаў «Культурны Код» абвесціла пра рэгістрацыю ўдзельнікаў другога онлайн-пітчынга digital-рашэнняў для беларускай культуры.

Афіша хакатону ад кам’юніці «Культурны Код».

Хакатон адбудзецца 28 верасня а 17:00 па Варшаве і 18:00 па Менску ў онлайн-фармаце праз ZOOM. Дэдлайн прыёму заявак – 27 верасня. Самыя яркія праекты пітчынгу атрымаюць узнагароды.

Да ўдзелу запрашаюць як дасведчаныя каманды, так і навічкоў. Можна мець ужо гатовы праект ці проста ідэю на стадыі распрацоўкі. Таксама можна прадставіць задумку, звязаную з любымі тэхналогіямі, задачамі і з любымі культурніцкімі і творчымі сектарамі.  Прыкладны час на выступ – 5 хвілін прамовы і 5-7 хвілін на абмеркаванне кожнага праекту.

У гэтым сезоне ўдзельнікі чату абяруць 2 два самыя цікавыя праекты кожнага з пітчынгаў. Прыз за 1 месца – каля 15 працоўных гадзін ад спецыяліста па запыце (дызайнер, праграміст, піяршчык і гд.). За 2 месца – тэст праекту ад профільнага спецыяліста.

Зарэгістравацца можна па спасылцы.

Увосень 2022 года Рэсурсны цэнтр Беларускай Рады культуры і Imaguru Startup HUB Vilnius ініцыявалі «Культурны код» – хакатон digital-праектаў для беларускай культуры. Сам хакатон адбыўся 9-11 верасня ў гібрыдным фармаце: офлайн у Вільні і онлайн з любой кропкі свету.

Цяпер «Культурны Код» – гэта нэтворкінг-група для беларускіх дзеячаў культуры і айцішнікаў, якая аб’ядноўвае паэзію і камп’ютарны код, музей і віртуальную рэальнасць.

belsat.eu

Стужка навінаў