Расея знішчае ўкраінскія парты, бо праз ціск хоча вярнуцца ў зерневую ўгоду


Расея на працягу апошняга часу кожную ноч пачала наносіць удары па ўкраінскіх партах і збожжавай інфраструктуры. Эксперты Інстытуту вывучэння вайны (ISW), лічаць, што такім чынам у Крамлі жадаюць выкарыстаць свой выхад са збожжавай ініцыятывы дзеля ціску на Захад. Палітолаг Алег Саакян у размове з «Белсатам» кажа, што Расея праз эскалацыю намагаецца прымусіць свет пайсці на яе патрабаванні.

Расейскія ўдары па Адэсе.
Фота: Адэская абласная пракуратура

Расея на працягу апошніх дзён наносіць удары па ўкраінскіх партах і сельскагаспадарчай інфраструктуры. Эксперты Інстытуту вывучэння вайны лічаць, што такім чынам Крэмль намагаецца стварыць адчуванне неабходнасці вяртання яго ў збожжавую згоду.

Палітолаг Алег Саакян дадае, што Расея, пасля выхаду са збожжавай угоды цяпер актыўна спрабуе прымусіць свет пайсці на яе патрабаванні. Адпаведна, ствараецца ілюзія, што гэта крытычна важна, вярнуць Расею як можна хутчэй у зерневы калідор. Адсюль і ўдары па партовай інфраструктуры.

«Але Расея добра разумее, што баланс сілаў значна змяніўся ў Чарнаморскім рэгіёне і цяпер праблема для Украіны – гэта не забяспечыць дастаўку, а забяспечыць бяспеку партовай інфраструктуры. Таму па іх наносяць удары. Да таго ж парты прыкрыць Украіне хаця б часткова, але ўдаецца, таму наступная прыярытэтная мішэнь для ўдараў – элеватары, вялікія фермерскія гаспадаркі», – кажа эксперт.

Паводле палітолага, Расея імкнецца знішчыць украінскі ўраджай, каб стварыць дадатковае напружанне, маўляў калі не будзе зерневага калідору, то Украіне трэба супрацьпаветраную абарону размяшчаць па ўсёй краіне, прыкрываць кожную гаспадарку. Але гэтага Украіна зрабіць не можа, адзначае Алег Саакян.

Расейскія ўдары па Адэсе.
Фота: Адэская абласная пракуратура

Перад перамовамі ў двох трохкутніках, у якім з аднаго боку Расея-Турцыя-ААН і паралельна Украіна-ААН-Турцыя, Расея спрабуе падняць стаўкі і набраць сабе моцы дзеля перамоваў, кажа ўкраінскі палітолаг. З Эрдаганам Пуціну трэба будзе дамаўляцца. Таму РФ працягне ціск і ўдары, прагназуе эксперт.

«Для Украіны цяпер экспарт зерня марскім шляхам з’яўляецца вельмі важным, але не з’яўляецца крытычным. Бо нарасцілі экспарт па зямлі на чыгунцы і аўтратраспартам. Ёсць магчымасці экспарту праз парты ў Дунаі. А да гэтага дадаецца і колькасць сабранага ўраджаю. Сёлета колькасць сабранага зерня значна скарацілася. Летась былі вялікія ўраджаі і былі яшчэ і астаткі мінулагодняга ўраджаю. Сёлета чакаюцца значна меншыя пастаўкі, якія могуць забяспечыць іншымі шляхамі», – кажа суразмоўца «Белсату».

У сувязі з гэтымі акалічнасцямі Украіна не ідзе на расейскі шантаж, бо разумее, што існуе цвёрдая пазіцыя на перамовах, дадае эксперт.

Hавiны
Аператыўны тупік: што адбываецца на паўночным усходзе Украіны?
2023.07.21 19:15

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў