ЗША могуць накіраваць ва Украіну дадатковых вайсковых дарадцаў


Злучаныя Штаты разглядаюць магчымасць скіраваць дадатковую колькасць вайсковых дарадцаў ва Украіну, але ў баявых дзеяннях браць удзел яны не будуць. Пра гэта паведамляе выданне Politico.

Прэс-сакратар Пэнтагону Пэт Райдэр.
Фота: US Department of Defense

«На працягу гэтага канфлікту Міністэрства абароны аналізавала і карэктавала нашую прысутнасць у краіне ў парадку змянення ўмоваў бяспекі. Цяпер мы разглядаем магчымасць скіраваць некалькіх дадатковых дарадцаў для ўзмацнення Управы абароннай супрацы пры амбасадзе», – заявіў прадстаўнік Пэнтагону генерал-маёр Патрык Райдэр.

Вайсковец сцвярджае, што амерыканскія дарадцы не будуць браць удзелу ў баявых дзеяннях, а толькі кансультаваць і падтрымліваць украінскі ўрад і ЗСУ. На іх будуць распаўсюджвацца тыя ж абмежаванні на паездкі, што і на ўсіх работнікаў амбасады.

Канкрэтнай колькасці вайсковых дарадцаў генерал не назваў.

Паводле крыніцаў «Politico», новыя дарадцы будуць адказваць за лагістыку і нагляд за ўзбраеннем, якое ЗША скіруюць ва Украіну, а таксама дапамагаць украінскім вайскоўцам планаваць забеспячэнне складанай амерыканскай тэхнікі. Гэта важна, бо інтэнсіўнасць баявых дзеянняў улетку мусіць вырасці.

Нагадаем, што 20 красавіка Палата прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША ўхваліла законапраект аб падтрыманні Украіны. Агульны аб’ём дапамогі складзе $ 61 млрд.

23 красавіка законапраект мусіць падтрымаць Сенат, а потым падпіша прэзідэнт Джо Байдэн. У Пэнтагоне сцвярджаюць, што пасля прыняцця закону вайсковая дапамога можа быць перакінутая ва Украіну вельмі хутка.

Hавiны
«Гэта для абароны жыцця». Палата прадстаўнікоў ЗША ўхваліла дапамогу Украіне на $61 млрд
2024.04.20 23:47

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў