Расейская авіякампанія «Red Wings» запусціла рэйсы Архангельск – Менск


Расейская авіякампанія «Red Wings» будзе выконваць рэгулярныя рэйсы з Архангельску ў Менск з 21 красавіка. Пра гэта паведамляе прэс-служба Нацыянальнага аэрапорту.

Нацыянальны аэрапорт «Менск», Беларусь. 30 красавіка 2020 года. 
Фота: Аліса Ганчар / Белсат

З 25 красавіка палёты будуць праходзіць кожны чацвер. Паводле раскладу, адпраўленне з Архангельску – аб 11:00, прыбыццё – а 13:25. Зваротны палёт з Менску – а 14:30, а прыбыццё ў Архангельск – а 16:50.

Квіток у адзін бок каштуе каля 312 рублёў.

Цяпер з Менску выконваюцца беспасярэднія рэйсы ў наступныя гарады Расеі: Масква, Санкт-Пецярбург, Екацярынбург, Казань, Калінінград, Калуга, Ніжні Ноўгарад, Перм, Самара, Сочы, Уфа, Чарапавец. А з 26 красавіка – у Махачкалу. Таксама «Белавія» лётае з Гомля ў Маскву.

Пакуль для Беларусі недаступныя палёты ў Еўропу, «Белавія» таксама запусціла беспасярэднія рэйсы ў Індыю і Кітай.

Каментар
«Рэгіянальная авіякампанія Расеі». За кошт чаго выжывае «Белавія» ва ўмовах санкцыяў?
2023.12.26 17:38

Арсен Рудэнка belsat.eu

Стужка навінаў