Прамацыйная каманда „Белсату” зладзіла дзве раздачы лятальных талерак – фрысбі. Для тых, хто яшчэ не атрымаў падарунка ад нашага тэлеканалу, мы маем прыемны сюрпрыз.
Фрысбі з лагатыпам „Белсату” прадстаўнікі незалежнага тэлеканалу раздавалі непадалёк ад рэзідэнцыі прэзідэнта – на пляжы ў Драздах. Другая раздача адбылася на Камсамольскім возеры.
Акцыя незалежнага тэлеканалу была неспадзяванкаю для тых, хто адпачываў пад летнім сонцам. Некаторыя, убачыўшы здалёк раздачу, падбягалі і станавіліся ў чаргу, прасілі яшчэ адну талерачку для сваякоў. Людзі не хавалі радасці, шчыра дзякавалі за сувеніры, пасля чаго адразу ж ішлі бавіцца з лятальнымі талеркамі.
Чакайце актывістаў прамацыйнай каманды „Белсату” на вуліцах і ў парках вашага гораду!
Тыя, хто не атрымаў фрысбі ад „Белсату”, яшчэ маюць шанец пагуляць з лятальнай талеркай у сяброўскай кампаніі. Першыя 30 карыстальнікаў „Фэйсбуку”, якія парэкамендуюць профіль „Белсату” сваім сябрам у гэтай сацыяльнай сетцы, таксама атрымаюць фрысбі ў падарунак.
МЯ, belsat.eu