На Гомельшчыне правялі талаку на ўспамін мясцовай шляхты


У вёсцы Крутое Чачэрскага раёну актывісты ўпарадкавалі шляхецкія могілкі. У XVIII-м стагоддзі паселішча належала роду Жукоўскіх, тут быў маёнтак, парк, сядзіба ды родавыя пахаванні. Сёння палова вёскі выселеная праз радыяцыю. Шляхецкія могілкі, разрабаваныя яшчэ ў савецкія часы ды парослыя травою, прыехалі парадкаваць грамадскія актывісты з Гомлю.

«Мы прыехалі сюды, каб навесці парадак на месцы пахавання знакамітага роду, каб паказаць, што мы памятаем», – адзначыў актывіст Андрусь Цянюта.

{movie}На Гомельшчыне правялі талаку на ўспамін мясцовай шляхты |right|17456{/movie}

«Мы тут прыбіралі, падыходзіў мужчына з гэтай вёскі, – распавяла валанцёрка Наталля Крывашэй. – Мы яго запрасілі далучыцца: «Гэта ж ваша вёска, тут жылі вашы продкі». Але ён сказаў: «Я сюды нічога не звозіў, не смецціў і прыбіраць нічога не буду. Каму трэба, той і прыбярэцца». А каму трэба, калі не нам?».

Падтрымаць валанцёраў пад час цяжкой працы прыехала і гомельская бардэса Вальжына Цярэшчанка.

«Знішчаецца род, знішчаецца нацыя, знішчаецца мова. Там дзе гэта знішчаецца, там такія карціны на сённяшні дзень назіраюцца», – падкрэсліла музыка.

Гэта ўжо чарговая талака на шляхецкіх могілках, па выніках працы валанцёры выберуцца ў вандроўку па гістарычных мясцінах па маршруце Нясвіж-Мір-Наваградак.

ДА, belsat.eu

Стужка навінаў