Папы не будуць умешвацца ў фінал Мундыялю


Францыск і яго папярэднік Бенедыкт XVI пажадалі поспехаў Аргентыне і Нямеччыне.

Дзейны і былы кіраўнікі рыма-каталіцкай царквы фінал чэмпіянату свету глядзець не збіраюцца. «Будзе позна для Папы Рымскага Францыска, а Бенедыкт увогуле ніколі не быў прыхільнікам спорту. Яны жадаюць поспехаў абодвум камандам і не будуць займаць нічый бок», – цытуе словы прэс-сакратара Ватыкану Фрэдэрыко Ламбардзі «Associated Press».

Папа Францыск з’яўляецца заўзятым паклоннікам аргентынскага футбольнага клубу «Сан-Лорэнсо» з Буэнас-Айрэс (Аргентына). Але пантыфік нягледзячы на сваё аргентынскія карані і любоў да гэтай краіны паабяцаў, што не будзе дапамагаць сваім суайчыннікам выйграць фінал Мундыялю.

Фінальны матч чэмпіянату пачнецца 13 ліпеня а 01:10.

ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары