«Яны сябры Уладзіміра Пуціна»


Палацы братоў Ротэнбергаў у параўнанні з дамамі стваральнікаў «Apple» і «Facebook».

Вядомы расейскі палітык, блогер і змагар супраць рэжыму Пуціна Аляксей Навальны апублікаваў у сваім «ЖЖ» чарговы артыкул, прысвечаны непрыстойнай раскошы сяброў дзейнага прэзідэнта Расеі.

«Гэты пост прысвячаецца вам, дарагія прыхільнікі Уладзіміра Пуціна», – піша Навальны. І прапаноўвае параўнаць дом Ўорэна Баффета (легендарны інвестар зарабіў $66 млрд.), Стыва Джобса (стваральнік кампаніі «Apple») і Марка Цукерберга (самы малады мільярдэр на свеце, стваральнік «Facebook») з харомамі Аркадзя і Барыса Ротэнбергаў – блізкіх сяброў Пуціна. Яны амаль заўсёды выйграюць тэндэры на велізарныя дзяржзамовы ад «Газпром», «Росавтадор», «Московсий метрополитен», – распавядае ў сваім блогу расейскі апазіцыянер. «Аркадзь і Барыс Ротэнбергі скончылі фізкультурны інстытут. Яны нічога не стварылі, яны нічога не прыдумалі. Яны не далі нам айфонаў, сацсетак або паспяховых інвестпраектаў. Яны сябры Уладзіміра Пуціна».

Дом Ўорэна Баффета

1agdm

Дом Марка Цукерберга

House_02

Дом Стыва Джобса

600px-Dom_Stiva_Dgobsa_2011

Палацы братоў Ротэнбергаў

Rotenbergi

ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары