«Нафтогаз» заклікае ўкраінцаў дапамагчы захаваць 4 млрд м3


Рэгулятар на батарэях абагравання і рацыянальнае падаванне цяпла дазволіць зэканоміць да 4 млрд м3 газу, мяркуе кіраўнік «Нафтогазу України», паведамляе «Korrespondent.net».



«Украінцам гэтаю зімою можа не хапіць прыблізна 6 млрд м3 газу праз адсутнасць дамоўленасцяў з Расеяй, і таму ўкраінцы павінны зэканоміць хаця б 4 млрд м3», сказаў кіраўнік «Нафтогазу» Андрэй Кобалеў у эфіры тэлеканалу «Україна» ў нядзелю, 6 ліпеня.
«Перш за ўсё, калі мы гаворым пра насельніцтва, то яно павінна эканоміць цяпло. Калі мы ўзгадаем, як мы ды нашыя родныя адкрываюць зімою форткі, калі ім горача, то гэта ненармальна, гэта дорага», – заявіў Кобалеў. Паводле яго, банальныя вентылі на батарэях і правільнае забеспячэнне цяплом дазволяць зэканоміць да 4 млрд м3 газу. «Гэта вялікія грошы, якія ўкраінская дзяржава плоціць за мяжу», – зазначыў кіраўнік кампаніі «Нафтогаз України».
ЮВ, belsat.eu
Стужка навінаў