Чума падбіраецца да Беларусі


Латвію атакуе афрыканская чума свіней. Усяго хворых жывёлінаў ужо адзінаццаць: тры – сярод хатніх свіней, восем – сярод дзікоў, два з іх выяўленыя за мінулыя выходныя.

Хваробу выявілі на мінулым тыдні ў Латгаліі на ўсходзе Латвіі на мяжы з Беларуссю. У сувязі з гэтым латвійскі ўрад пастанавіў абвесціць надзвычайнае становішча ў асобных рэгіёнах краіны. Адпаведную пастанову мае заўтра зацвердзіць Сейм. Ужо цяпер у рэгіёне дзеяць каранцінная зона, за межы якой забаронена вывозіць любых жывёлінаў. Надзвычайнае становішча будзе забяспечваць больш высокую эфектыўнасць захадаў.

Магчыма, што тэрыторыя эпіднагляду будзе радыусам 40 км ад эпіцэнтру і застанецца такою да 14 кастрычніка.

{movie}Чума на мяжы |right|17248{/movie}

Класічная свіная чума для людзей небяспекі не ўяўляе, аднак вельмі заразная для жывёлінаў. Таму хворыя асобіны мусяць знішчаць для таго, каб спыніць распаўсюд інфекцыі. Свінні з Латвіі ў асноўным экспартуюцца ў Літву, Эстонію, Польшчу і Балгарыю. Беларусь і Расея ўжо часова забаранілі ўвоз жывёлагадоўчай прадукцыі ад суседкі.

Паводле галоўнага ветэрынарнага дзяржінспектара Беларусі Юрыя Піваварчыка, чумы ў Беларусі няма, аднак праводзяцца прафілактычныя захады.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў