Свята …слана


На сёлетні парад з нагоды Дня гораду ў Магілёў прыехала ледзь не ўся вобласць. Магчыма, памяркоўных беларусаў заінтрыгавала незвычайнае для беларускіх шыротаў дзіва.

{movie}Свята …слана |right|17202{/movie}

Святочнымі вуліцамі Магілёва – годна і ўпэўнена – шпацыравалі Лаксмі, Тыч і Бэйбі. Тры ручныя сланы ачолілі парад да 70-й гадавіны вызвалення гораду Чырвонай Арміяй. Прыязныя гіганты дазвалялі з сабою здымацца і выконвалі розныя фокусы, прымаючы моркву ў якасці ганарару.

ЖЫХАРЫ МАГІЛЁВА:
“Мне спадабалася, як сланы трымаліся хобатам за хвосцікі. Яны вельмі прыгожыя, вялікія, але прыемныя”.
“Такія гіганты ўпершыню ходзяць па Магілёве”.

І сапраўды, такой вялікай адметнасці сёлетняга свята цяжка было не заўважыць.

ЖЫХАРКА МАГІЛЁВА:
“У параўнанні з мінулым годам сёлета сланы былі вельмі патрэбныя”.

Дарэчы, у слана няма ворагаў, нават львы не вырашаюцца нападаць на яго. Ці стануць яны сталым элементам святкавання чарговых угодкаў вызвалення гораду ад фашысцкіх захопнікаў? Некаторыя жыхары Магілёва не супраць такога сімвалу…

ЖЫХАР МАГІЛЁВА
“Сланы лепш за танкі”.

Вольга Саўле, “Аб’ектыў”

Стужка навінаў