Страты беларускіх прадпрыемстваў выраслі ў 2 разы


«У мінус» працавала ледзь не кожнае пятае прадпрыемства. Памер стратаў дасягнуў 600 млн. долараў.

У параўнанні з 2013 г. колькасць стратных прадпрыемстваў у Беларусі вырасла 2,2 разы. З 899 да 1460, паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт. Агульная сума страдаў склала 6,3 трлн. рублёў.

Большасць такіх прадпрыемстваў сканцэнтравана ў Менску – 24,7%.

Найгоршая сітуацыя склалася ў галіне рыбалоўства і рыбаводства. Амаль 74% рыбхозаў і рыбзаводаў знаходзяцца ў заняпадзе. У прамысловасці – 28,9% прадпрыемстваў і арганізацый, у гатэльным і рэстаранным бізнесе – 22,6%, транспарце – 22% і будаўніцтве – 15,3%.

ЮВ паводле afn.by

Стужка навінаў