Сепаратысты збілі самалёт з 49 украінскімі вайскоўцамі (відэа, абноўлена)


Сепаратысты збілі самалёт з 49 украінскімі вайскоўцамі



У раёне Луганску ў ноч на суботу збіты ваенна-транспартны самалёт Іл-76. Як паведамляе „Reuters” са спасылкаю на прадстаўніка спецаперацыі ўкраінскіх сілавікоў на ўсходзе краіны Уладзіслава Селязнёва, загінулі 49 чалавек. Народны дэпутат Украіны Анатоль Грыцэнка паведаміў на сваёй старонцы ў “Facebook’у”, што сярод іх былі 40 дэсантнікаў 25-й асобнай Днепрапетроўскай паветрана-дэсантнай брыгады і 9 чальцоў экіпажу з Мелітопальскай авіяцыйнайтранспартнай брыгады. Усе яны загінулі.

{movie}Відэа з камераў назірання, на якім мяркуецца, зафіксаваны момант падзення самалёта|right|16981{/movie}

Паводле звестак украінскага міністэрства абароны, самалёт заходзіў на пасадку, калі сепаратысты абстралялі яго з пераноснага зенітна-ракетнага комплексу і буйнакалібернага кулямёта. Па звестках ведамства, на борце Іл-76 знаходзіліся вайскоўцы, тэхніка, рыштунак і прадукты харчавання.

Паводле паведамленняў украінскай прэсы, Луганск у цяперашні час кантралюецца атрадамі сепаратыстаў, аднак аэрапорт утрымліваюць украінскія сілавыя ведамствы.

Прадстаўнік самаабвешчанай “Луганскай народнай рэспублікі” у размове з агенцтвам ІТАР-ТАСС не змог пацвердзіць інфармацыю аб збітым самалёце.

Між тым у інтэрнэце з’явілася відэа з камераў назірання, на якім мяркуецца, зафіксаваны момант падзення самалёта.

АК, belsat.eu, паводле bbc.co.uk/russian

Стужка навінаў