Сербія ўслед за Балгарыяй можа прыпыніць працы над праектам «Паўднёвая плынь» (Дапоўнена)


Будаўніцтва расейскага газаправоду блакуе Еўракамісія.

Сербія спыніла будаўніцтва газаправоду «Паўднёвая плынь», заявіла сёння віцэ-прэм’ер краіны Зорана Міхайлавіч. Паводле яе, аднавіць працэс будзе можна толькі пасля сканчэння перамоваў паміж Расеяй, Балгарыяй і ЕЗ. Аднак сёння ж прэм’ер-міністр краіны Аляксанр Вучыч удакладніў, што афіцыйна рашэнне яшчэ не прынятае.

У нядзелю прэм’ер-міністр Балгарыі Пламэн Арэшарскі заявіў, што Софія прыпыняе працу праекту пасля кансультацыяў з Еўракамісіяй.

Еўракамісія мяркуе, што газаправод не адпавядае заканадаўству ЕЗ. Апроч таго, Брусель абвінаваціў Балгарыю і Сербію ў нежаданні прытрымлівацца еўрапейскіх нормаў пры правядзенні тэндэраў на будаўніцтва інфраструктурных праектаў, а таксама ў стварэнні «прывілеяваных магчымасцяў для расейскіх кампаніяў».

Яшчэ ў 2013 годзе Еўракамісія пачала выказваць сумневы адпаведнасць міжурадавых пагадненняў паміж Расеяй і дзяржавамі Еўразвязу ў будаўніцтве «Паўднёвае плыні», еўрапейскаму заканадаўству. У адказ на гэта Расея звярнулася з позваю ў Сусветную гандлёвую арганізацыю.

Еўрапейскае заканадаўства не прадугледжвае сітуацыі, калі пастаўнік энергарэсурсаў адначасова кантралюе і трубаправоды.

Расейскі газаправод «Паўднёвая плынь» мусіць прайсці праз Балгарыю, Сербію, Вугоршчыну, Славенію ды Італію.

Пачатак эксплуатацыі першае ніткі намечаны на канец 2015-га. Усяго мяркуюць пабудаваць чатыры ніткі даўжынёю больш за 930 кіламетраў кожная. Праз іх Расея пастаўляць каля 63 мільярдаў кубаметраў газу ўжо ў 2018 годзе.

МЛ / ЮВ паводле «Танюг»

Стужка навінаў