За што змагаліся? Загінулых у Данецку расейцаў не ўзгадала ні Масква, ні ДНР


Гісторыя пра тое, як у Расею адпраўлялі 31 труну з целамі яе грамадзянаў, якія не змясціліся ў моргу і захоўваліся на фабрыцы марозіва.

Чуткі пра ўдзел у баях на Данбасе грамадзянаў Расеі хадзілі з красавіка, аднак жывымі іх ніхто не бачыў. У баі ў данецкім аэрапорце загінула не менш за 50 асобаў, з якіх 31 аказаліся грамадзянамі суседняй дзяржавы. Як вядома, Крэмль і актывісты «Данецкай народнай рэспублікі» заяўлялі, што на Данбасе ваююць мясцовыя жыхары.

Чыноўнікі-самазванцы вырашылі адправіць целы загінулых расейцаў на Радзіму ў суправаджэнні журналістаў, як гарантыі таго, што транспарт з «грузам 200» не абстраляюць украінскія сілавікі. У сераду ля моргу Калінінскага шпіталю сабралася каля 100 журналістаў, з якіх у суправаджэнні паехалі ўсяго некалькі чалавек. Рэшта разышлася. Сярод іх былі прадстаўнікі Першага каналу расейскага тэлебачання «Росии 24» з відэакамерамі, аднак ніхто з іх не паведаміў пра падзею.

Украінскім памежнікам гэтак і не патлумачылі, хто адправіў у Расею цяжкавік з 31 труною з налепкамі «Данецкая Народная Рэспубліка». Журналістам ніхто не дазволіў перапісаць прозвішчы загінулых.

Чытайце рэпартаж цалкам на «Эхо Москвы».

АК, belsat.eu

Стужка навінаў