Мова ўльтыматумаў


Масква і Кіеў абяцаюць распачаць перамовы, але пакуль замест прымірэння чуваць толькі ўльтыматумы – у пытаннях вайсковых і газавых.

Прэм’ер-міністр Украіны Арсеній Яцэнюк выказваецца на гэтую тэму дастаткова рэзка.

{movie}undefined|right|undefined{/movie}

Арсеній Яцэнюк, Прэм’ер-міністр Украіны:
“Калі пагадненне паміж “Нафтогазам” і “Газпромам” не будзе падпісанае да 29-га траўня, адпаведна з патрабаваннямі амаль месячнай даўніны, мы сустрэнемся з “Газпромам” у арбітражным судзе ў Стакгольме”.

Украінскі бок запатрабаваў ад Расеі знізіць кошт на блакітнае паліва з цяперашніх 485-ці долараў за тысячу кубаметраў газу да ранейшых 268-мі. “Газпром” і “Нафтогаз Украіны” маюць падпісаць адпаведную дамову да пятніцы. Аднак Крэмль выстаўляе ўмовы: Кіеў мае вярнуць 2 мільярды долараў, налічаныя за пастаўкі газу за апошнія месяцы.

Аляксандр Новак, міністр энергетыкі Расеі:
“Мы гатовыя працягваць перамовы і абмеркаваць цэны на будучыя пастаўкі газу, калі плацяжы ад Украіны прыйдуць да канца гэтага тыдня”.

Украіна разлічвае не толькі на зніжку на газ. Як заявіў Арсеній Яцэнюк, Масква мае вярнуць Кіеву мільярд долараў за 2 мільярды 200 мільёнаў кубаметраў газу. Рэсурс належаў кампаніі “Черноморнефтегаз”, якая адышла Расеі разам з Крымам.

Юрый Продан, міністр энергетыкі Украіны:
“Я мяркую, што нам не ўдалося дасягнуць пагаднення. Але такая магчымасць яшчэ ёсць, гэтыя ці аналагічныя перамовы можна працягваць”.

Расейскія эксперты кажуць, што калі Украіна пагасіць пазыку бліжэйшым часам, для Крамля мае сэнс зрабіць зніжку на газ.

Аднак паводле крыніцаў газеты “Известия”, блізкіх да “Газпрому”, кошт на блакітнае паліва для Украіны, нават у выпадку своечасовай аплаты пазыкі, складзе не менш за 380 долараў за тысячу кубаметраў, што больш як на сто долараў даражэй за цану, на якую згодны Кіеў.

Марына Вашкевіч, Масква
https://youtu.be/HbFmk_M1aTA

Глядзі таксама
Каментары