Жыхары Беларусі ўсё ж змогуць глядзець футбольны Чэмпіянат свету. Але ёсць нюанс


Беларуская федэрацыя футболу дамовілася з ФІФА пра адкрыццё з тэрыторыі Беларусі доступу на платформу ФІФА для прагляду матчаў чэмпіянату свету 2022 года.

«Мы не маглі пакінуць беларускага заўзятара без прагляду гульняў мундыялю. Нягледзячы на ўсе складанасці бягучай сітуацыі, мы правялі вялікую працу з ФІФА і дабіліся права трансляцыі матчаў чэмпіянату свету на тэрыторыі нашай краіны», – заявіў старшыня БФФ Уладзімір Базанаў.

Наўпроставыя трансляцыі матчаў чэмпіянату свету ў Беларусі дасяжныя па гэтай спасылцы. Пра трансляцыі па тэлебачанні гаворкі не вядзецца.

Аналітыка
Разбіраемся, чаму Беларусь засталася без тэлетрансляцыяў чэмпіянату свету па футболе – 2022
2022.11.20 08:00

Суўдзел беларускіх уладаў у агрэсіі Расеі ва Украіне прывёў да шостага пакету санкцыяў Еўразвязу, з-за чаго беларускія заўзятары пазбавіліся магчымасці назіраць на тэлеэкранах не толькі матчы зборнай краіны ў Лізе нацыяў, але і гульні еўрапейскіх кубкавых турніраў.

Звяз еўрапейскіх футбольных асацыяцыяў (УЕФА) выключыў са спісу афіцыйных транслятараў футбольнага турніру Лігі Нацыяў Белтэлерадыёкампанію. Пазіцыю Беларусі прыбралі са спісу вяшчальных партнёраў на сайце арганізацыі.

Агляд
Апошні для Мэсі і Раналду. У Катары стартаваў футбольны чэмпіянат свету. Што кажуць букмекеры?
2022.11.20 22:23

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў