У Менску адбылося масавае ДТЗ, у якое трапілі 5 аўтамабіляў. Пацярпелі 4 асобы, паведамляе Дзяржаўтаінспекцыя.
Дарожна-транспартнае здарэнне з удзелам 5 аўтамабіляў адбылося ўвечары на Вірскай вуліцы ў Кастрычніцкім раёне Менску. Там 22-гадовы кіроўца каршэрынгавай машыны не даў рады кіраванню, збіў агароджу, што падзяляе патокі, выехаў на сустрэчную паласу, сутыкнуўся з чатырма аўтамабілямі і перакуліўся.
Паводле звестак ДАІ, былі траўмаваныя 4 асобы, у тым ліку кіроўца і пасажыр каршэрынгавай машыны. Пацярпелых шпіталізавалі.
Абставіны здарэння высвятляюцца.
Сяргей Крот belsat.eu