Літва ўручыла ноту беларускаму дыпламату з нагоды сітуацыі на мяжы


Мяжа Беларусі і Літвы.
Фота: Delfi.lt

Міністэрства замежных справаў Літвы ўручыла дыпламатычную ноту пратэсту прадстаўніку амбасады Беларусі ў Вільні з нагоды перасячэння літоўскай мяжы беларускім памежнікам.

Паводле прэс-службы літоўскага МЗС, 18 кастрычніка беларускі памежнік ступіў на тэрыторыю Літвы, дайшоўшы да адзнакі № 0133 каля Друскенікаў.

Літоўскае МЗС запатрабавала ад Беларусі неадкладна растлумачыць інцыдэнт і прыняць усе магчымыя меры для перадухілення такога ў будучыні.

У ведамстве таксама асудзілі «арганізацыю ўладамі Беларусі плыняў нелегальных мігрантаў з Беларусі, працяг рэпрэсіяў супраць грамадзянскай супольнасці» і заклікалі вызваліць усіх палітычных вязняў і незаконна затрыманых людзей.

Аб’ектыў
Еўразвяз узгадніў санкцыі супраць Лукашэнкі – засталося толькі прагаласаваць
2021.10.18 22:47

Нагадаем, што міністры замежных справаў дзяржаваў Еўразвязу абмеркавалі ў Люксембургу, якім будзе новы пакет санкцыяў для Лукашэнкі. Гаворка пра пакаранне за арганізаваную масавую нелегальную міграцыю ў Еўразвяз праз менскі аэрапорт.

«Плыні мігрантаў, якія накіроўвае ў Еўропу Лукашэнка, не аслабелі. Якія інструменты могуць выкарыстоўваць Літва, Латвія і Польшча, каб спыніць ваенізаваную міграцыю? Думаю, мы трохі зацягваем барацьбу з гэтым новым феноменам», – заявіў міністр замежных справаў Літвы Габрыелюс Ландсбергіс.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў