Былы кіраўнік Міністэрства ўнутраных справаў Беларусі Ігар Шуневіч будзе цяпер кіраваць Беларускім таварыствам паляўнічых і рыбаловаў. Пра гэта паведамляе SPUTNIK.
Як піша Антон Матолька, Шуневіч быў аднагалосна абраны старшынёй таварыства на 18-м з’ездзе арганізацыі.
Аб меркаваным прызначэнні яшчэ напярэдадні паведаміў тэлеграм-канал «Посмотри, брехня?».
Папярэднім старшынём БТПР 1Юрый Шумскі.
Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў – грамадскае абʼяднанне, у якое ўваходзяць каля 80 000 чалавек.
Шуневіч быў міністрам унутраных справаў з 2012 да 2019 года. У верасні 2020 года яго прызначылі на пасаду генеральнага дырэктара менскага ХК «Дынама». А ў траўні 2021-га ён з яе сышоў.
МГ belsat.eu