Пратэст Greenpeace перад Бундэстагам і вялікая паводка ў Італіі. Галоўныя здымкі тыдня


У Італіі здарылася паводка з-за моцных дажджоў, у Японіі пачаўся самміт G7, у Нямеччыне адбыўся пратэст Greenpeace, а ва Украіне адзначылі «Дзень вышыванкі» – сабралі сусветныя падзеі мінулага тыдня ў фотападборцы.

Нягледзячы на нядаўнія абмены ракетнымі ўдарамі паміж Ізраілем і палестынскім рухам «Ісламскі джыхад» у сектары Газа, у Ізраіле адбыўся «Марш сцягоў» – традыцыйнае шэсці па вуліцах Іерусаліма, на якое сабраліся тысячы людзей. Іерусалім, Ізраіль.
Фота: Ahmad Gharabli / AFP / East News
Украінскія вайскоўцы страляюць з гарматы па расейскім пазіцыям ля Бахмуту, Данецкая вобласць, Украіна.
Фота: Libkos / AP Photo / East News
Лідары краінаў «Вялікай сямёркі» праходзяць міма Хірасімскага мемарыялу памяці, адзіным збудаваннем, уцалелым пасля скіду першай атамнай бомбы Узброенымі сіламі ЗША 6 жніўня 1945 года. Тады будынак часткова абрынуўся ад ударнай хвалі, а ўсе людзі, якія знаходзіліся ў будынку ў момант выбуху, загінулі. Хірасіма, Японія.
Фота: Brendan Smialowski / Pool Photo / AP / East News
Карэнныя жыхары моляцца аб дажджы на беразе возера Чыкабаль (Chicabal), якое ўтварылася ў кратары патухлага вулкану і лічыцца народам мая святым месцам. Сан-Марцін-Сакатэпэкес (San Martin Sacatepequez), Гватэмала.
Фота: Johan Ordonez / AFP / East News
Блізкія ўкраінца Уладзіміра Нэстара развітваюцца з загінулым у баі з расейскімі войскамі салдатам у Львове, Украіна.
Фота: Yuriy Dyachyshyn / AFP / East News
Людзі перасякаюць разбураны мост пасля трапічнага цыклону Мока у лагеры для бежанцаў у вёсцы Сітўэ, М’янма.
Фота: Sai Aung Main / AFP / East News
Экалагічная арганізацыя Greenpeace вывела статак кароваў на газон перад будынкам нямецкага парламента ў знак пратэсту супраць утрымання кароваў у стайнях. Берлін, Нямеччына.
Фота: Markus Schreiber / AP Photo / East News
Затопленыя дамы і верхавіны дрэваў бачныя ў горадзе Чэзена (Cesena). У выніку паводкі пасля моцных дажджоў у паўночнай частцы італьянскага рэгіёну Эмілья-Рамання (Emilia Romagna) па стане на 19 траўня загінулі 14 чалавек. Чэзена, Італія.
Фота: Alessandro Serrano / AFP / East News
Пажылая пара фатаграфуецца на «Дзень вышыванкі» – свята, якое адзначаецца з 2006 года ў трэці чацвер траўня. Кіеў, Украіна.
Фота: Sergei Supinsky / AFP / East News
Мужчына збірае пустыя пластыкавыя бутэлькі для продажу кампаніям па перапрацоўцы другаснай сыравіны на гарадской смеццевай звалцы Манагуа, Нікарагуа.
Фота: AFP / East News
Пераможца «Еўрабачання-2023» шведская спявачка Лёрээн прамаўляе на сцэне ў парку Кунгстрадгардэн у Стакгольме, Швецыя.
Фота: Anders Wiklund / TT News Agency / AFP / East News
Прыхільнікі прэзідэнта Турцыі Рэджэпа Таіпа Эрдагана размахваюць сцягамі ля штаб-кватэры Партыі справядлівасці і развіцця пасля закрыцця выбарчых участкаў у Турцыі. Гэтыя прэзідэнцкія і парламенцкія выбары ў Турцыі называюць гістарычнымі, паколькі ўпершыню за 20 гадоў кіравання Эрдагана ў апазіцыйнага кандыдата, Кемаля Кылычдараглу, ёсць шанец перамагчы. Анкара, Турцыя.
Фота: Adem Altan / AFP / East News

Агата Квяткоўская belsat.eu

Стужка навінаў