У Дзень святога Юзафа, 19 сакавіка, Папа Рымскі Францішак наведаў украінскіх дзяцей, якія лечацца ў педыятрычным шпіталі «Bambino Gesu» ў Рыме, паведамляе «Vaticannews».
На дадзены момант у рымскай лякарні ляжаць 19 украінскіх дзяцей, якія прыбылі ў Італію цягам апошніх тыдняў.
Агулам з пачатку вайны Расеі супраць Украіны лячэнне ў «Bambino Gesu» прайшлі каля 50 дзяцей з Украіны.
ГГ, belsat.eu