Ці патрэбная беларусам рэвалюцыя ад «Ляпісаў»?


https://youtu.be/C0dtBEddFxM

Пафас «Воінаў свету», гнеў з радкоў «Не быць скотам» – не для запалоханых беларусаў? Пра магчымасці музыкі пратэсту ў нашай краіне Максім Жбанкоў гутарыць з прадзюсарам гурту «Ляпіс Трубяцкі» Яўгенам Калмыковым.

{movie}Ці патрэбная беларусам рэвалюцыя ад «Ляпісаў»?|right|16581{/movie}

У 60-ыя рок-н-рол рабіў рэвалюцыю. У 80-ыя – смяяўся з прэм’ер-міністра Маргарэт Тэтчэр. У 90-ыя – будаваў новую Беларусь. Пратэставы складнік у беларускай рок-музыцы быў вельмі моцны: вострыя сацыяльны тэмы, саркастычныя каментары. Сёння мы бачым скарачэнне «пратэставага сектару» ў айчыннай музыцы. «Гэта можа быць зацішша перад бураю», м мяркуе госць праграмы «Размова Жбанкова».

Пратэст характэрны для «Ляпісаў» з самага пачатку творчасці, хоць на пачатку і меў «іншы фармат». «Калі Міхалок, а я нагадаю, гэта хлопчык з Сібіры, які прыехаў і пасля заканчэння школы паступіў у культасветвучэльню, потым у Інстытут культуры, сабраў гурт, то ён ішоў ад адваротнага. У 90-ыя быў рок-н-рольны і нацыянальны пад’ём. Міхалок тады адмыслова пісаў песенькі, быццам ён з іншага боку барыкадаў. Кпіў з рокераў: «мы смелые рокеры, ГАИ нам нипочем, а кто будет залупаться – получит гаечным ключом», – заўважае Яўген Калмыкоў. – Але гэта быў пратэст: «Ён маляваў на сабе татуіроўкі, часам каверкаў беларускую мову і пры гэтым – іранічна да таго ставіўся».

Гурт «Ляпіс Трубяцкі» шмат падарожнічае па ўсходняй Еўропе, дае канцэрты ў Расеі ды ва Украіне. Але – не ў Беларусі. Тым не менш, музыкі бываюць на радзіме і бачаць змены. «Беларусы вельмі спалохаліся таго, што цяпер адбываецца – Майдану, Крыму, сітуацыі ва Украіне. І цяпер стратэгічна важны момант для нас – захаваць народ, захаваць сваю краіну, культуру. Учора мы бачылі ворага нашай культуры ў асобае тых, хто мае ўладу, а цяпер акцэнты змяніліся і мы бачым вонкавага ворага. Цяпер – не час біцца міжсобку. Размаўляў з хлопцамі з Горадні, у якіх свой невялікі бізнес і якія досыць іранічна ставіліся да цяперашняй улады. І вось іхнае меркаванне змянілася ў кірунку «толькі Бацька можа нас уратаваць».

Але прадзюсар «Ляпісаў» мяркуе, што нават у такой сітуацыі ды атмасферы запалоханасці пафасныя гераічныя песні актуальныя для беларусаў. «Сапраўдныя зрухі стварае не большасць. Не народная масы – іх падымаюць найперш пасыянарыі», – заўважыў госць праграмы.

МЛ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары