Украінскія вайскоўцы разграмілі банду тэрарыстаў і выцеснілі іх з тэлевежы ў Славянску


У Славянску аднавіліся баі паміж радыкаламі і сілавікамі. Украінскія вайскоўцы адбілі напад апалчэнцаў і занялі гарадскую тэлевежу. Жорсткае супрацьстаянне адбывалася ў прадмесці Славянску – у сёлах Андрэеўка і Сямёнаўка, сепаратысты былі змушаныя адступіць. Праз антытэрарыстычную аперацыю ўлады Украіны часова закрылі пункты пропуску праз дзяржаўную мяжу.

{movie}Выбух у сяле Сямёнаўка 5 траўня|right|16254{/movie}

Буйную групоўку дыверсантаў разграміў украінскі спецназ пад Славянскам. Паводле інфармацыі крыніцаў «Цензор.Нет», украінскія вайскоўцы захапілі значную колькасць найноўшай зброі расейскай вытворчасці, якую выкарыстоўвае спецназ ГРУ Расейскай Федэрацыі.

Спачатку перавага была на баку бандытаў – сілавікам супрацьстаялі каля 800 баевікоў, да якіх прыехала падмацаванне «крымскіх апалчэнцаў». Аднак украінскія сілавікі таксама атрымалі падмацаванне і ўзмацненне ў выглядзе дадатковай ваеннай тэхнікай.

{movie}Баец самаабароны Славянска пра супрацьстаянне|right|16255{/movie}

Паводле міністра ўнутраных справаў Украіны Арсэна Авакава, у выніку ўзброенага супрацьстаяння параненыя ёсць з абодвух бакоў. Папярэдне ў баях загінулі 4 украінскія байцы, каля 30 атрымалі раненні. Пацярпелых эвакуююць на верталётах у найбліжэйшыя больніцы.

Колькасць загінулых апалчэнцаў, якія ўжывалі цяжкае ўзбраенне, мінамёты і іншую тэхніку, можа перавышаць два дзясяткі асобаў. Ахвяры ёсць і сярод мясцовага насельніцтва. Тэрарысты выкарыстоўваюць жыхароў у якасці жывога шчыта, абстрэльваюць і падпальваюць жылыя дамы.

Актыўная фаза антытэрарыстычнай аперацыі супраць прарасейскіх актывістаў пачалася 2 траўня. 28 красавіка СБУ падало новыя доказы датычнасці спецслужбаў Расеі да дэстабілізацыі сітуацыі ў краіне.

ДР, belsat.eu

https://youtu.be/player_embedded&v

Глядзі таксама
Каментары