Наваполацкі рабочы амаль год карыстаўся «бяздонным рахункам»


Цягам дзевяці месяцаў мужчына здымаў грошы з карткі, пры гэтым баланс ягонага рахунку не змяншаўся. Яго вінавацяць у махлярстве ў асабліва буйным памеры.

Справаю наваполацкага рабочага займаецца Следчы камітэт. Паводле следчых, грошы на рахунку мужчыны аказаліся праз збой у рабоце банкаўскай сістэмы. Іх агульная сума склала больш за Br 1 млрд. 700 млн.

З матэрыялаў крымінальнай справы вынікае, што 32-гадовы новапалачанін з красавіка 2013 года да студзеня 2014-га здымаў грашовыя сродкі са свайго картрахунку. Аднак у сувязі са збоем у працы банкаўскай сістэмы на балансе картрахунку спісанне грашовых сродкаў не адлюстроўвалася.

У сваю чаргу трымальнік картрахунку, якому дакладна ведаў пра тое, што ён не валодае тою колькасцю грашовых сродкаў, якія паступалі на ягоны картрахунак, а сума прысвоеных ім грашовых сродкаў шматразова перавышае ягоныя наяўныя рэальныя даходы, сістэматычна здымаў грашовыя сродкі, якімі потым распараджаўся, як хацеў.

Падчас планаванага правярання працаўнікі банку, паслугамі якога карыстаўся падазраваны, выявілі збой у праграмным забеспячэнні, які прывёў да фінансавых стратаў, у сувязі з чым яны звярнуліся ў праваахоўныя органы.

Па заяве працаўнікі аддзелу барацьбы з эканамічнымі злачынствамі Наваполацкага ГАУСу правялі правяранне, у выніку якой устанавілі, што банку нанесены маёмасны ўрон у асабліва буйным памеры.

У дачыненні трымальніка картрахунку Наваполацкі гарадскі аддзел СК распачаў справу паводле ч. 4 арт. 209 Крымінальнага кодэксу (махлярства ў асабліва буйным памеры).

Цяпер праводзяцца першапачатковыя следчыя дзеянні. Следчымі прымаюцца захады, накіраваныя на кампенсаванне нанесенага ўрону. На маёмасць падазраванага наклалі арышт.

МЛ, паводле БелаПАН

Стужка навінаў