Прадстаўнік АБСЕ украінцам: Разбірайцеся самі


Замежныя назіральнікі прыехалі ў г. Славянск, дзе сёння праходзіць антытэрарыстычная акцыя супраць сепаратыстаў.

Аўтамабіль з прадстаўнікамі АБСЕ спынілі мясцовыя жыхары. Гасцей з Захаду атачылі шчыльным кальцом, абшукалі машыну, праверылі пасведчанні ды паскардзіліся на хлусню еўрапейскіх медыяў. У сваю чаргу адзін з прадстаўнікоў АБСЕ, якога звалі Славамір, патлумачыў мясцовым пазіцыю сваёй арганізацыі наступным чынам: «Мы не хочам чагосьці вам зрабіць… Вы самі мусіце вырашыць свае праблемы».

Больш – у відэароліку.

{movie}АБСЕ ў г. Славянск: Разбірайцеся самі|right|15879{/movie}

Усваю чаргу старшыня Савета міністраў Польшчы Дональд Туск, каментуючы пачатак правядзення антытэрарыстычнай аперацыі на ўсходзе Украіны, заявіў: «Пуцін затрымаецца там, дзе дазволіць Украіна. Таму Кіеў мае ўзяць справы ў свае рукі і сам вырашаць, калі пачне змагацца за тэрытарыяльную цэласнасць краіны і якія сродкі ён будзе выкарыстоўваць».



ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў