Мінабароны Беларусі заявіла пра заканчэнне маштабнага правярання боегатовасці арміі


Міністэрства абароны Беларусі абвесціла, што правяранне боегатовасці арміі скончылася. Яно трывала амаль тыдзень, з 13 снежня.

Правяранне боегатовасці беларускай арміі. 17 снежня 2022 года.
Фота: Мінабароны Беларусі / Telegram

Міністэрства абароны ў сваім Telegram-канале паведаміла, што ў Беларусі завяршылі правяраць боегатовасць войска. Правяранне зладзілі на даручэнне Аляксандра Лукашэнкі і праводзілі пад кіраўніцтвам дзяржаўнага сакратара Савету бяспекі Аляксандра Вальфовіча.

Пра вынікі нічога не паведамляюць.

Гэтае правяранне, якое абвесцілі раптоўным і маштабным, пачалося 13 снежня. Паводле плану, войскі «за найкарацейшыя тэрміны» мусілі вырушыць у прызначаныя раёны, наладзіць ахову і абарону, інжынернае абсталяванне, пераправы праз Нёман і Бярэзіну.

Раней у каментары «Белсату» вайсковы эксперт назваў гэтыя манеўры звычайнай армейскаю руцінаю.

Каментар
Вайсковы эксперт не палічыў правяранне беларускай арміі падрыхтоўкай нападу на Украіну
2022.12.13 13:41

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў