Аляксандр Лукашэнка вызваліў з пасадаў паслоў ва Украіне і Эстоніі


Аляксандр Лукашэнка вызваліў Ігара Сокала з пасады Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ва Украіне і Вячаслава Качанава з пасады Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў Эстоніі.

Пасол Беларусі ва Украіне Ігар Сокал (злева) і пасол Беларусі ў Эстоніі Вячаслаў Качан (справа).
Фота: калаж Белсат

Адпаведныя ўказы былі падпісаныя 19 кастрычніка, паведамляе БелТА.

Пасол Ігар Сокал запомніўся ў першую чаргу тым, як 19 сакавіка 2022 года, амаль праз месяц пасля пачатку вайны, пакідаў тэрыторыю Украіны (праз Малдову). Тады ўкраінскі памежнік па загадзе кіраўніка Дзяржаўнай памежнай службы Украіны Сяргея Дэйнэкі перадаў Сокалу «30 срэбранікаў» для кіраўніка памежнай службы Беларусі Анатоля Лапо.

Украінскі памежнік перадае Ігару Сокалу «30 срэбранікаў» для кіраўніка памежнай службы Беларусі Анатоля Лапо. Украіна, 19 сакавіка 2022 года.
Фота: dpsu.gov.ua

Вячаслаў Качанаў выконваў абавязкі Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў Эстоніі з траўня 2018 года.

Нагадаем, што Аляксандр Лукашэнка яшчэ ў красавіку 2021 года заявіў, што не бачыць неабходнасці ў беларускай дыпламатычнай прысутнасці ў шэрагу краін.

Раман Шавель belsat.eu

Стужка навінаў