Ведамства раіць сваім грамадзянам пазбягаць наведвання такіх гарадоў, як Ельск, Мазыр, Рэчыца, Лунінец, Гомель, Асіповічы, Баранавічы і Берасце.
«Са студзеня 2022 года нарошчванне расейскіх войскаў ля межаў Украіны, у тым ліку на тэрыторыі Беларусі, узмацніла пагрозу ваенных дзеянняў. У выпадку ваенных дзеянняў нашы магчымасці па аказанні консульскай дапамогі будуць абмежаваныя» – гаворыцца ў паведамленні МЗС.
У іншыя часткі Беларусі рэкамендуюць падарожнічаць толькі ў выпадку пільнай неабходнасці.
Яшчэ адна парада – сачыць за сітуацыяй з каронавірусам: перад паездкай у Беларусь неабходна мець сапраўдную медычную страхоўку, бо пры падачы заявы на атрыманне візы або па прыбыцці ў аэрапорты Менск, Берасце, Віцебск, Гомель, Горадня і Магілёў у рамках 30-дзённага бязвізавага рэжыму папросяць пацвердзіць страхоўку.
МГМ, belsat.eu