Севастопальскія курсанты пакінулі акадэмію пад гукі аркестру (відэа)


Каля двух соцень курсантаў Нахімаўскай акадэміі ВМС выехалі ў Адэсу. Рэшта навучэнцаў апранулі расейскую форму і засталіся ў Севастопалі. Развітанне адбылося ва ўрачыстай атмасферы.

{movie}Севастопальскія курсанты пакінулі акадэмію|right|15700{/movie}

Расейскі сцяг на флагштоку Нахімаўскай акадэміі ўзнялі пасля захопу расейскімі вайскоўцамі Крыму. Цырымонія перадачы вучэльні адбывалася 21 сакавіка. Курсанты, якія не пажадалі прысутнічаць падчас падняцця расейскага сцягу, нечакана для камандавання заспявалі гімн Украіны.

4 красавіка пасля пастраення курсанты цяпер ужо дзвюх розных дзяржаваў зрабілі здымак на памяць і развіталіся. «Мы ад’язджаем у Адэсу, мы і далей будзем вучыцца на ваенных маракоў. Я даўно марыў стаць ваенным мараком. Хацелася б, вядома ж, тут застацца, але такі лёс», – гаворыць украінскі кадэт Аляксандр Гарлюк.

Курсанты пакінулі тэрыторыю акадэміі ў аўтобусах, разам з украінскімі сцягамі ды штандарам вучэльні.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў