Украінцы байкатуюць расейцаў смартфонамі


Усё большую папулярнасць ва Украіне набірае дадатак для смартфонаў на базе аперацыйнай сістэмы «Android» пад назваю «Байкот акупантаў». Дзякуючы яму можна вызначыць месца вырабу тавару праз штрых-код.

Як адзначаюць аўтары праграмы, дадатак за 5 дзён ужо паспелі спампаваць больш за 10 тыс. карыстальнікаў смартфонаў. Прынцып працы бясплатнай праграмы просты: дастаткова ўвесці штрых-код уручную або паднесці камеру смартфона да цэтліку тавару.

Сканер можа распазнаваць тавары нават ад «замаскіраваных» расейскіх кампаніяў, якія пазіцыянуюць сябе як украінскія ці замежныя.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў