З сакрэтнага ліста Оўбаму: Расея рыхтуецца да вайны


Пад пагрозаю ўсходняя і паўднёвая Украіна, Прыднястроўе і краіны Балтыі.

Амерыканскія кангрэсмены з Камітэту ўзброеных сілаў накіравалі ў Белы дом засакрэчаны ліст, паведамляе CNN.

У лісце васковыя эксперты звяртаюць увагу амерыканскага кіраўніцтва на рэгіёны, якія неўзабаве могуць быць пад пагрозаю расейскай атакі.

Дакумент быў рассакрэчаны толькі пасля перадачы Кангрэсу ЗША амерыканскімі вайскоўцамі ды працаўнікамі выведкі падрабязнай інфармацыі адносна далейшых дзеянняў Расеі ва Усходняй Еўропе і краінах Балтыі.

Сёлета міністр замежных спраў Літвы Лінас Ліннкявічус заявіў, што ў Масквы няма ні фінансавага, ні вайсковага патэнцыялу, каб цягацца сіламі з НАТО. Аднак міністр не выключае, што напад Расеі на ўсходнюю Украіну цалкам верагодны.

ЮВ паводле delfi.lt

Стужка навінаў