У беларускай мове з’явілася 30 000 новых словаў


За 25 гадоў слоўнік беларускай мовы папоўніўся больш як на 30 000 словаў.

11 сакавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі прэзентавалі даведачныя выданні, прысвечаныя беларускай мове: «Слоўнік беларускай мовы», «Граматычны слоўнік дзеяслова», «Граматычны слоўнік назоўніка», «Граматычны слоўнік прыметніка, займенніка, лічэбніка, прыслоўя». Гэтыя фундаментальныя выданні падрыхтаваныя Цэнтрам даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Як лічыць загадчыца аддзела цэнтру доктар філалагічных навук Валянціна Русак, гэтыя даведнікі ў цяперашняй моўнай сітуацыі вельмі неабходныя і запатрабаваныя, яны ў нарматыўных межах дазволяць і надалей існаваць беларускай мове як адной з дзяржаўных.

Паводле спадарыні Русак, папярэдні «Слоўнік беларускай мовы» рыхтаваўся ў 1987 годзе пад рэдакцыяй Мікалая Бірылы. «Мы знарок, адмыслова падрыхтавалі аднайменны слоўнік, каб падкрэсліць традыцыйнасць, якую мы і захавалі ў выглядзе нарматыўнай лексікі. У параўнанні з тым слоўнікам у выданне 2012 года ўнесена больш як 30 тысячаў новых словаў з поўнымі іх парадыгмамі», – кажа філолаг.

АК, паводле БелаПАН

Глядзі таксама
Каментары