Развітанне з Рыгорам Барадуліным – 4 сакавіка, пахаванне – ва Ушачах


Рыгор Барадулін, Народны паэт Беларусі, памёр 2 сакавіка 2014 года ва ўзросце 79 гадоў пасля працяглай хваробы.

Развітанне з народным паэтам Беларусі Рыгорам Барадуліным адбудзецца 4 сакавіка ў Чырвоным Касцёле ў Менску.

Развітанне пачнецца ціхаю малітваю а 9:45. Аб 11:15 пройдзе развітальная паніхіда ў грэка-каталіцкім абрадзе. На 12:00 запланаваная імша за спачын душы ў рыма-каталіцкім абрадзе. А 13:00 развітальныя словы сяброў. Пасля запланаваны выезд на могілкі ва Ушачы, дзе пісьменніка пахаваюць побач з маці.

На старонцы «Белсату» можна паглядзець дакументальны фільм «Эпоха Барадуліна», прысвечанага Народнаму паэту Беларусі (рэжысёр і аўтар сцэнару Віктар Корзун, прадзюсар і аўтарка інтэрв’ю Кася Камоцкая).

{movie}«Эпоха Барадуліна», дак. фільм тэлеканалу «Белсат»|right|15113{/movie}

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў