Абвешчаны ў міжнародны вышук экс-прэзідэнт Украіны хоча адказаць на пытанні журналістаў


Віктар Януковіч плануе правесці прэс-канферэнцыю ў Растове-на-Доне, паведамляюць расейскія медыі са спасылкаю на атачэнне беглага прэзідэнта.

Прэс-канферэнцыя мае адбыцца а 17:00, перадае выданне lenta.ru.

Раней Расея пагадзілася запэўніць бяспеку Віктару Януковічу, інфармуе interfax.ru.

Нагадаем, што экс-прэзідэнта абвесцілі ў міжнародны вышук паводле абвінавачання ў датычнасці да масавых забойстваў падчас пратэстаў ува Украіне, падчас якіх у Кіеве загінулі больш за 80 чалавек.

ЮВ паводле lenta.ru, interfax.ru

Стужка навінаў