З’явіўся інтэрнэт-сайт з сакрэтнымі дакументамі Януковіча


Старонку YanukovychLeaks.org распрацавала група журналістаў і валанцёраў.

На сайце будуць змяшчаць дакументы, знойдзеныя ў рэзідэнцыі экс-кіраўніка Украіны «Мэжыгір’я». За іх сістэматызацыю ўзяліся журналісты і валанцёры. Бліжэйшым часам інфармацыя пра фінансавую дзейнасць былых уладальнікаў рэзідэнцыі зробіцца даступнаю для журналістаў усяго свету.

На інтэрнэт-старонцы будуць таксама змяшчаць журналісцкія расследаванні, якія правядуць на аснове знойдзеных дакументаў. Падчас уцёкаў гаспадары рэзідэнцыі «Мэжыгір’я» выкінулі ў ваду 200 папак з дакументамі, якія сведчылі пра шматразовыя парушэнні заканадаўства, подкуп суддзяў і ўхіленне ад падаткаў. 22 лютага іх вылавілі вадалазы. 23 лютага Вярхоўная Рада пастанавіла вярнуць рэзідэнцыю ў дзяржаўную ўласнасць.

АК, паводле УНІАН

Стужка навінаў