«З дурнямі ды беларусамі не працуем»


Паводле Анатоля Шумчанкі, каля 90 % беларускіх прадпрымальнікаў могуць аказацца па-за законам.

{movie}Анатоль Шумчанка ў “Гарачым каментары”|right|14851{/movie}

Грамадскае аб’яднанне «Перспектыва» звярнулася да кіраўніка краіны з патрабаваннем не ўводзіць норму ўказу аб абавязковасці суправаджальных дакументаў для індывідуальных прадпрымальнікаў.

«У Расеі для нашага малога бізнесу – вялікая праблема атрымаць дакументы пра легальнасць набыцця тавараў. Даходзіць да таго, што на гандлёвых месцах у Маскве пішуць: «з дурнямі ды беларусамі не працуем». Калі наш прадпрымальнік прыходзіць і просіць выдаць дакументы пра легальнасць тавару на 10–20 адзінак, на яго глядзяць коса і круцяць пальцам ля скроні. І ,натуральна, ніхто яму ніякіх дакументаў не дае», – гаворыць Анатоль Шумчанка з аб’яднання прадпрымальнікаў «Перспектыва».

Паводле дакументу ўказу, бізнесоўцы, якія выплочваюць адзіны падатак пры ажыццяўленні раздробнага гандлю шэрагам тавараў, абавязаныя ажыццяўляць перавозку, захоўванне, рэалізацыю гэтых тавараў у гандлёвых аб’ектах, гандлёвых аб’ектах грамадскага харчавання і гандлёвых месцах на рынках на падставе дакументаў, якія пацвярджаюць іх набыццё.

Паводле ж аўтараў звароту, гэткае патрабаванне абсалютна невыканальнае з прычыны праблемаў атрымання суправаджальных папераў у Расеі, адкуль і прывозіцца асноўная частка раздробнага тавару на продаж.

Глядзіце больш – у «Гарачым каментары»!

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў