Кніга «Уводзіны ў філасофію» (Введение в философию) Уладзіміра Мацкевіча – гэта філасофская размова ад першай асобы пра мысленне, індывідуальнасць, ідэі і філасофіі. Кніга пабудаваная на аснове цыклу лекцый, прачытаных у 2008–2009 гадах, піша «Наша Ніва».
Гэта не падручнік па філасофіі, гэта не даведнік для пачаткоўцаў, гэта ўводзіны ў сістэму ўяўленняў аб мысленні і свеце, якія вось ужо амаль 30 гадоў развівае і практычна рэалізуе Уладзімір Мацкевіч, які цяпер знаходзіцца ў зняволенні. Гэта ўводзіны ва ўнікальную філасофскую сістэму, ключавой тэзай якой з’яўляецца «Думаць Беларусь».
Выхад кнігі чакаецца на пачатку снежня 2023 года. Для тых, хто жадае атрымаць папяровы асобнік кнігі распачаты папярэдні заказ. Замовіць можна тут.
Уладзіміру Мацкевічу 67 гадоў. Яго затрымалі 4 жніўня 2021 года, абвінавацілі ў «стварэнні экстрэмісцкага фармавання», «удзеле ў групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак» і «абразе Лукашэнкі». Сяргей Епіхаў засудзіў філосафа на 5 гадоў. Міністэрства ўнутраных справаў унесла Мацкевіча ў «спіс экстрэмістаў».
СП, belsat.eu