Спявачка Анжаліка Агурбаш была каханкай Лукашэнкі, а мадэльныя агенцтвы пастаўляюць дзяўчат ягонаму атачэнню?


У новым выданні праграмы «Шчыра кажучы» праз дэтэктар хлусні пройдзе вядомы беларускі мадэльер Cаша Варламаў. Ці хацеў Саша Варламаў стаць асабістым мадэльерам Лукашэнкі? І ці падштурхоўваў Саша Варламаў дзяўчат да інтымнай блізкасці з прадстаўнікамі ўлады? 

– Вы цяпер сталіся б асабістым мадэльерам Лукашэнкі?

– Не.

– І наш паліграф вам верыць.

– Вы дастаўлялі дзяўчат Лукашэнку?

– Не.

– І наш паліграф вам верыць. А вы дастаўлялі дзяўчат камусьці з атачэння Лукашэнкі?

– Не.

– І наш паліграф вам таксама верыць.

У мадэльера Сашы Варламава ёсць доказы, што мадэльны бізнес у Беларусі звязаны з эскортам. У гэтым ён падазрае мадэльнае агенцтва «Тамара» і агенцтва Сяргея Нагорнага. Менавіта яны, на думку Варламава, пастаўлялі дзяўчат атачэнню Лукашэнкі.

«Агенцтва Нагорнага запрашала на навагоднія вечары, якія арганізаваныя былі для Лукашэнкі. Вельмі добрае ўяўляю сабе, як гэта праходзіла, калі, дапусцім, Ягор Хрусталёў вёў гэтыя вечары. І вось гэтыя такія сінюшныя падлеткі, падлеткі ў нейкіх сукенках напракат раптам аб’яўляюць белы танец, і гэтыя дзяўчаты ідуць запрашаць гасцей Лукашэнкі на танец, на белы танец».

– Вы лічыце, што яны былі прастытуткамі?

– Ну, а з якой мэтай іх туды запрашалі?

– Для таго, каб было прыгожа.

– Ну а што, жонак няма? Бо людзі ж з жонкамі прыходзілі.

 

– Вы ведаеце дзяўчат, якія мелі інтымныя сувязі з кімсьці з атачэння Лукашэнкі?

– Так.

– Вы ведаеце дзяўчат, якія мелі інтымныя сувязі з Лукашэнкам?

– Так.

– Вы лічыце, што конкурс «Міс Беларусь» праводзіцца для пацехі Лукашэнкі?

– Так.

– Вы ўпэўнены, што «Міс Беларусі» Лукашэнка выбірае асабіста?

– Так. Фіналістак.

Паліграф: Праўда.

 

– Калі аналізаваць вось гэтых фіналістак, што мы можам сказаць? Які густ у Лукашэнкі?

– Агурбаш – гэта ягоны густ.

– Вы лічыце Анжаліку Агурбаш каханкай Лукашэнкі?

– Так. Але яна была, цяпер не.

– Анжаліка Агурбаш – яна пераможца конкурсу прыгажосці, спявачка. Вы яе не лічыце спявачкай?

– Кіроўца аўтобуса таксама спявае за рулём.

– А вы лічыце, якія ў яе ёсць таленты? Калі ёсць?

– Ніякіх.

– А дзякуючы чаму яна вось дабілася нейкіх поспехаў?

– Яна шлюндра!

 

Але не трэба забываць, што ў мадэльера быў асабісты канфлікт са спявачкай. Вось як ён яго ўзгадвае:

«І я рыхтаваў сваё мерапрыемства ў Менску, але я з’ехаў на месяц рыхтаваць паказ. І я пасля паказу вяртаюся, а гэтая Анжаліка Ялінская паставіла ўсіх удзельніц на карачкі, і яны паказваюць котак, круцяць азадкам».

Узнікае пытанне: «Навошта такія танцы?» Варламаў перакананы, так дзяўчат рыхтавалі для прастытуцыі ў колах Лукашэнкі.

– Вы лічыце Лукашэнку вычварэнцам?

– Так. У пэўнай ступені ўсе людзі вычварэнцы.

– А як вы лічыце, а ў чым вычварэнства Лукашэнкі?

– Вы ведаеце, у яго вельмі чорная, брудная душа. У яго вельмі чорная і брудная душа. І ўсё, чаго ён датыкаецца, усё, усё становіцца запэцканым. Ёсць яшчэ адна здагадка ў мяне вельмі сурʼёзная. Вы ведаеце Завадскага. Ён журналіст тэлебачання. Чым ён перайшоў дарогу? Чаму яго прыбралі? Чаму яго забілі? Менавіта таму, што ён быў сведкам оргіі. Карацей кажучы, ён не стаў удзельнічаць у гэтым ва ўсім, але ён быў сведкам. Проста прыбралі сведку.

– Адкуль вы гэта ведаеце?

– З нейкіх фразаў, кінутых з атачэння.

Больш адказаў на пытанні шукайце ў праграме «Шчыра кажучы» на YT-канале «Belsat News» (відэа вышэй).

Фота: Astapkovich Vladimir / TASS / Forum

belsat.eu

Стужка навінаў