Улады Літвы адмовілі Вользе Карач у палітычным прытулку


Беларуская праваабаронца Вольга Карач расказала «Медузе», што літоўскія ўлады адмовілі ёй у палітычным прытулку і абвесцілі яе «пагрозай нацыянальнай бяспецы».

Вольга Карач, дырэктарка арганізацыі «Наш дом».
Фота: Ольга Карач / Facebook

Падставаю для такога рашэння ўладаў Літвы, паводле Вольгі Карач, паслужыла інтэрв’ю, якое яна брала ў заснавальніка ЛДПР Уладзіміра Жырыноўскага, а таксама ейны ўдзел у канферэнцыях у Расеі, у тым ліку арганізаваных Еўракамісіяй.

На сённяшні момант беларуская праваабаронца жыве ў Літве, але невядома, ці доўга яна зможа заставацца ў гэтай краіне.

Праваабаронца і кіраўніца цэнтру грамадзянскіх ініцыятываў «Наш дом» Вольга Карач была ўнесеная ў Беларусі ў верасні 2021 года ў «спіс тэрарыстаў», сама арганізацыя была абвешчаная экстрэмісцкім фармаваннем, а YouTube- і Telegram-каналы «Нашага дому» былі прызнаныя экстрэмісцкімі матэрыяламі.

У снежні 2022 года лукашэнкаўскі рэжым ануляваў Вользе Карач беларускі пашпарт, пра што яна даведалася падчас спробы паляцець у Рым.

Hавiны
Кіраўніцу арганізацыі «Наш дом» Вольгу Карач знялі з самалёту з ануляваным пашпартам
2022.12.20 21:56

Раман Шавель belsat.eu

Стужка навінаў