У Літве – вайна з нелегальным палівам. Перавозчыкі кажуць пра дыскрымінацыю


Дзень закаханых раз’яднае замежных «дальнабойшчыкаў» з танным беларускім палівам. З сёння літоўскія мытнікі маюць права запатрабаваць у кіроўцаў грузавых аўтаў дэкларацыю на ўвоз бензіну ў баку. Перавознікі з Літвы заяўляюць, што гэта дыскрымінацыя на фоне іхных канкурэнтаў з Усходу.

{movie}У Літве – вайна з нелегальным палівам. Перавозчыкі кажуць пра дыскрымінацыю|right|14817{/movie}

Літр 95-га бензіну каштуе ў Літве амаль $ 2. Розніца відавочная: у Беларусі той жа 95-ы каштуе ўсяго $ 1. Таму шмат хто з турыстаў, якія ездзяць у Беларусь ці Калінінградскую вобласць, проста не карыстаўся з паслугаў літоўскіх заправак.

Аднак падобна, што вакно эканоміі прычыняюць. На ўездзе ў Літву кіроўцу фуры трэба мець запоўненую дэкларацыю аб увозе нееўрапейскага паліва. У ёй неабходна запісаць паказнікі лічыльніка, умяшчальнасць баку, тып і колькасць паліва. Дакумент могуць запатрабаваць і службоўцы ўнутры краіны. Больш за тое, гэты бензін нельга зліваць, перапрадаваць ці захоўваць.

На гэтым тыдні прэм’ер-міністр Альгірдас Буткявічус (Algirdas Butkevičius) заявіў у інтэрв’ю Нацыянальнаму радыё пра намер змагацца з ценявым бізнесам закупкі таннага паліва за мяжою: «Не можа быць так, каб… за содні з Беларусі завозілі паліва на больш як 1 млн літаў ($ 400 тыс.). Яго трэба пралічваць, мусіць быць бачна, дзе і як яго выкарыстоўваюць. …Я не заміруся з такою сітуацыяй у Літвe».

Асацыяцыя перавозчыкаў Літвы нязгодная з новаўвядзеннем. Транспартнікі ўжо назвалі ўказ дыскрымінацыяй еўрапейскіх кіроўцаў адносна іхных канкурэнтаў на Усходзе. Шмат хто з тутэйшых грамадзянаў, хто мае беларускую візу, ездзяць па паліва столькі, колькі можна – раз на восем дзён. Карыстаюцца ім самыя альбо перапрадаюць. На гэтым фактычна жывуць жыхары прымежных з Беларуссю раёнаў.

Пакуль кантроль датычыць толькі грузавых аўтаў. Аднак, мяркуючы са словаў кіраўніка ўраду, захады могуць закрануць і кіроўцаў легкавікоў.

Настасся Яўмен, Вільня, belsat.eu

Стужка навінаў